“Музей сялянскага побыту” уяўляе сабой адзін з разделаў сайта УА “Полацкі ДПЛ СГВ”.
Асновай дзейнасці віртуальнага музея з’яўляюцца дзейнасць “Музея сялянскага побыту”, які існуе на базе ўстановы адукцыі.
У фондах музея налічваецца каля двухсот экспанатаў, якія прадстаўлены ў пастаянна дзеючай экспазіцыі:
Аснову фонда складаюць прадметы сялянскага быту. Усе экспанаты сабраны ў вёсках Глыбоцкага, Полацкага, Расонскага раёнаў Віцебскай вобласці і даюць багаты матэрыял для ўяўлення жыцця селяніна.
Акрамя таго, на базе музея дзейнічаюць зменныя экспазіцыі, якія звязваюць дзейнасць музея с сённешнім часам.
Матэрыялы віртуальнага сайта сістэматызаваны па наступным асноўным раздзелам:
аб раздзелах музея і іншая дадатковая інфармацыя. Навігацыя па сайту
Ад прадзедаў спакон вякоў
Нам засталася спадчына;
Паміж cвaix i чужакоў
Яна нам ласкай матчынай.
Жыве з ей дум мaix сям'я
I сніць з ей сны нязводныя.
Завецца ж спадчына мая
Усяго старонкай роднаю.
Так пicaў беларускі народны паэт Янка Купала.
Старонка родная - сінявокая Беларусь. Каб добра ведаць яе цяпер, патрэбна зазірнуць у яе гістарычнае мінулае, вывучаць яе культуру i побыт, уявіць, як жылі дзяды нашы i прадзеды. Каб любіць сваю родную старонку, патрэбна заўседы памятаць, што мы - беларусы, што жывём на зямлі беларускай, якая корміць i апранае нас, суцяшае i аберагае ў час нягод, а калі праб'е апошняя хвіліна, прыме ў абдымкі свае, дасць нам вечны прытулак ва ўлонні сваім.
Вельмі добра адпачыць пасля цяжкай працы ды паесці.
Песні пелі не толькі ў вольны час, але ж і калі працавалі, бо песня дапамагала перажыць усе нягоды і цяжкасці таго жыцця. Пачуеш прыгожую песню—і душа цешыцца.
У музеі шмат тары і посуду. Вы можаце пабачыць лубку, сплеценую з саломы,якая добра служыла гаспадару: збіралі ягады, грыбы і захоўвалі яйкі.>
А ці ведаеце ,чым яны адрозніваюца адзін ад аднаго? Кораб—ёмістасць для захоўвання і пераноскі сыпучых прадуктаў (збожжа, мукі, круп, гароху і інш.), сплеценая з лубу, саломы, лазы. Лакальныя назвы шыян, карабан, саламянік. Вышыня 40—110, дыяметр 35—70 см. Круглы ці авальныя пераважна мелі канфігурацыю збанка, бочкі, гаршка. Часта іх рабілі з вечкам: падстаўкай служылі дно ці два саламяныя звёны або лазовы прут. Мелі добрую вентыляцыю, таму ў іх нядрэнна захоўваліся прадукты. Корабы вылучаюцца разнастайнасцю форм, прыроднай прыгажосцю матэрыялу. Пашыраны былі на большай частцы Беларусі.
У сціплых, працалюбівых гаспадароў у хаце заўсёды было чыста, светла, утульна. Пахла свежым хлебам, ржаной закваскай, яблыкамі, сырадоем. Нават толькі зайшоўшы ў такую хату, хацелася сесці і пагутарыць з гаспадарамі, адчуць на сабе іх ласкавасць і гасціннасць. Наогул жа, беларусы выдзяляюцца сваёй хлебасольнасцю, гасціннасцю, сардэчнасцю, шчырасцю.
У кузні ў мінулым праводзіліся некаторыя магічныя абрады, бо яе лічылі месцам, звязаным са звышнатурапьнымі сіламі. Напрыклад, калі хацелі разлучыць маладых, то павінны былі з іх вясельнага воза выцягнуць шворан і потым спаліць яго ў кузні; каб адвесці сурокі, таксама трэба было ісці ў кузню і кінуць у горан вастрыё сцізорыка, з якім перад гэтым выконваліся ўсялякія магічныя дзеянні.
Знайсці Вы нас можаце па наступнаму адрасу
Витебская область
211434 Полоцкий район
д. Бодиново
ул. Линейная, 1а
Телефон: 8-(0214)-43-34-81
Факс: 8-(0214) 43 34 81