В колледже прошёл челлендж «Перакладзі словы — атрымай цукерку»
Опубликовано: 23 марта 2026 г.💥 Сёння ў нашым каледжы было горача! Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Мітрафанава Людміла Леанідаўна ўладкавала сапраўдны моўны батл. Разам з «вясняначкамі» яна хадзіла па навучальных групах і задавала словы на рускай мове, якія трэба было перакласці на беларускую мову. За правільныя адказы навучэнцы атрымлівалі салодкі прыз 🍭
🔥 Гэта не проста чэлендж. Гэта атрымалася сапраўднай размінкай для мозгу і нагодай успомніць словы, якія мы часам забываем у штодзённым жыцці. Прыемна бачыць, як усе ўключыліся ў працэс: хтосьці ўпэўнена адказваў, хтосьці дадаваў сінонімы, а разам мы стварылі атмасферу падтрымкі і павагі да роднай мовы.
💫 Удзельнікі актыўна ўдзельнічалі, успаміналі забытыя словы, спаборнічалі і з задавальненнем атрымлівалі прызы. Такі фармат дазволіў не толькі паўтарыць моўныя веды, але і праверыць сябе ў нестандартнай гульнявой форме.
❤️💚 Дзякуй выкладчыку за такі фармат! Гэта было пазнавальна, весела і вельмі духоўна. Чэлендж стаў яскравым прыкладам таго, што родную мову можна вывучаць з задавальненнем і радасцю!
Смотрите фото и видео новостей в нашем аккаунте Instagram