Меню

Добры дзень!

Вас вітае "Музей сялянскага побыту"

Ёсць чары ў забытым, старадаўным;
Прыемна нам сталеццяў пыл страхнуць
І жыць мінулым — гэткім мудрым, слаўным, -
Мы любім час далёкі ўспамянуць.

Віртуальны "Музей сялянскага побыту"

Крыху аб нас

“Музей сялянскага побыту” уяўляе сабой адзін з разделаў сайта УА “Полацкі ДПЛ СГВ”.
Асновай дзейнасці віртуальнага музея з’яўляюцца дзейнасць “Музея сялянскага побыту”, які існуе на базе ўстановы адукцыі.

У фондах музея налічваецца каля двухсот экспанатаў, якія прадстаўлены ў пастаянна дзеючай экспазіцыі:

  • “Прылады для апрацоўкі глебы”;
  • “Прадметы сялянскага быту”;
  • “Прылады для апрацоўкі льну”;
  • “Інтэр’ер сялянскай хаты”;
  • “Ткацтва”;
  • “Плеценая тара, посуд”;
  • “Музычныя інструменты”;
  • “Вышыўка, вязанне”;
  • “Кузнечныя і ганчарныя вырабы”.

Аснову фонда складаюць прадметы сялянскага быту. Усе экспанаты сабраны ў вёсках Глыбоцкага, Полацкага, Расонскага раёнаў Віцебскай вобласці і даюць багаты матэрыял для ўяўлення жыцця селяніна.  
Акрамя таго, на базе музея дзейнічаюць зменныя экспазіцыі, якія звязваюць дзейнасць музея с сённешнім часам.

 

3D-тур па музею Праспект "Музея сялянскага побыту

Падрабязна

Аб разделах сайта

Матэрыялы віртуальнага сайта сістэматызаваны па наступным асноўным раздзелам:

  • “Карта сайта”

    аб раздзелах музея і іншая дадатковая інфармацыя. Навігацыя па сайту

  • Віртуальная экскурсія

    экскурсія па музею, у тым ліку, 3d-тур, знаёмства з экспанатамі

  • Праспект “Музея сялянскага побыту”

    знаёмства з “Музеем сялянскага побыту”

  • Вершаваны альбом

    знаёміць з экспанатамі музея ў вершаванай форме

  • Слоўнік ад "А" да "Я"

    змяшчае тлумачэнне слоў

  • Куфэрак з гульнямі

    прадстаўлены зборнікі віктарын, пазнавальных гульняў, крыжаванак і іншае, што магчыма прымяніць у сваёй працы пры правядзенні выхаваўчых мерапрыемств

  • Ад прадзедаў … нам засталася спадчына

    модуль знаёміць з матэрыяльнай спадчынай, якая прадстаўлена экспанатамі дзеючага музея. Змяшчае метадычныя рэкамендацыі па яго выкарыстанню, шмат пазнавальнай інфармацыі

  • Адраджэнне традыцый

    матэрыял па традыцыйным святам беларусаў

Наша спадчына

Хіба болей удзячны ёсць лёс,

Чым на гэтай зямлі нарадзіцца...

 

Ад прадзедаў спакон вякоў
Нам засталася спадчына;
Паміж cвaix i чужакоў
Яна нам ласкай матчынай.
Жыве з ей дум мaix сям'я
I сніць з ей сны нязводныя.
Завецца ж спадчына мая
Усяго старонкай роднаю.
Так пicaў беларускі народны паэт Янка Купала.
Старонка родная - сінявокая Беларусь. Каб добра ведаць яе цяпер, патрэбна зазірнуць у яе гістарычнае мінулае, вывучаць яе культуру i побыт, уявіць, як жылі дзяды нашы i прадзеды. Каб любіць сваю родную старонку, патрэбна заўседы памятаць, што мы - беларусы, што жывём на зямлі беларускай, якая корміць i апранае нас, суцяшае i аберагае ў час нягод, а калі праб'е апошняя хвіліна, прыме ў абдымкі свае, дасць нам вечны прытулак ва ўлонні сваім.

Аб экспанатах музея, спадчыне, якая засталася, Вы зможаце даведацца з раздзела "Ад прадзедаў ... нам засталася спадчына"

АБ РАЗДЗЕЛАХ МУЗЕЯ

Больш інфармацыі

Тут даецца дадатковая інфармацыя аб тым, што змяшчаецца ў раздзелах розных напрамкаў.

СПАДЧЫНА

Раздзел 1

Прылады для апрацоўкі глебы

Падрабязнее

Беларускія словы «гаспадарка», «гаспадарыць» адлюстроўваюць высокі сэнс гэтых паняццяў, што адэкватны рускім «управлять», «господствовать» (адсюль і рус. «господа», «господин»). 3 імі звязаны і сэнс мноства прыказак і прымавак: «Гаспадар на сваім агародзе — раўня ваяводзе», «Гаспадарку весці — не лапці плесці», «Якія мы гаспадары, такія нашы і двары» і інш.

Раздзел 2

Прадметы сялянскага быту

Падрабязнее

Прадстаўлены прадметы, якія ўжываліся нашымі продкамі ў быту, а таксама пра стравы беларусаў.

Раздзел 3

Прылады для апрацоўкі льну

Падрабязнее

У традыцыйнай культуры беларусаў лён, з'яўляючыся найважнейшай тэхнічнай культурай, адначасова выступаў і як сакралізаваная расліна, надзеленная шырокім спектрам сімвалічных функцый.

Раздзел 4

Інтэр’ер сялянскай хаты

Падрабязнее

Заглянем у хатку і пазнаёмімся з яе абсталяваннем у мінулым.

Раздзел 5

Ткацтва

Падрабязнее

Зачараваная таямнічымі ўзорамі на шматлікіх тканых посцілках, ручніках —набожніках, на незлічоных карунках, вязаных церпялівым шыдэлкам бабулі,ужо нечуеш размовы ў суседнім пакоі. Ты ўжо не тут, а нейдзе далёка-далёка...

Раздзел 6

Плеценая тара, посуд

Падрабязнее

САЛОМАПЛЯЦЕННЕ, разнавіднасць пляцення, від народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У мінулым вядома ўсім земляробчым народам Еўропы. Шырокае распаўсюджанне атрымала і на Беларусі.

Раздзел 7

Вышыўка, вязанне

Падрабязнее

Расказвае пра арнаменты.

Раздзел 8

Кузнечныя і ганчарныя вырабы

Падрабязнее

Паданні і легенды сведчаць пра тое, што народ уяўляў кавалёў моцнымі і справядлівымі, што карысталіся яны ў простага люду павагай і пашанай (героя легенды каваля нават абіраюць князем). Да таго ж існавала меркаванне, што кавалі з'яўляюцца чараўнікамі. Гэта не выпадкова, бо кавалі сапраўды, як чараўнікі, валодапі майстэрствам утаймавання агню і металу.

ТРАДЫЦЫІ

Раздзел 1

Уводзіны

Падрабязнее

Усё больш глыбокім становіцца ўсведамленне ў кожнага беларуса, што без нацыянальнай памяці, без сваёй самабытнай культуры, без мовы любы народ, як дрэва без каранёў, пазбавіцца магчымасці незалежнага, свабоднага развіцця.
Таму шырыцца рух за адраджэнне мовы і нацыянальных традыцый беларускага народа.

Раздзел 2

Святы, звязаныя з сонцаваротам

Падрабязнее

Дадзены матэрыял можна выкарыстоўваць на занятках гуртка, як массавыя мерапрыемствы і святы, на факультатывах, на пазакласных занятках

Раздзел 3

Святы, звязаныя з сельскай гаспадаркай

Падрабязнее

Дадзены матэрыял можна выкарыстоўваць на занятках гуртка, на массавых мерапрыемствах і святах, на факультатывах, на пазакласных занятках.

Раздзел 4

Традыцыйныя сямейныя абраднасці беларусаў

Падрабязнее

Дадзены матэрыял можна прымяняць перш – наперш на пазакласных мерапрыемствах пры выхаванні чалавека – сем’яніна, на занятках гуртка або як лекцыйны матэрыял на класных гадзінах, уроках гісторыі і літаратуры

Раздзел 5

Гульні беларусаў

Падрабязнее

Кожны народ мае свае самабытныя гульні, якія адлюстроўваюць яго характар, старажытныя звычаі і традыцыі. У гэтым раздзеле мы знаёмім з некаторымі з іх.

ФОТАГАЛЕРЭЯ "МУЗЕЮ СЯЛЯНСКАГА ПОБЫТУ"

Глядзіце і знаёмціся

Фотаздымкі з "Музея сялянскага побыту".

Таксама можна пазнаёміцца і з "Вершаваным фотаальбомам"

Паглядзець праспект

Толькі з печы

Вельмі добра адпачыць пасля цяжкай працы ды паесці.

Разам з мужам за працай

Песні пелі не толькі ў вольны час, але ж і калі працавалі, бо песня дапамагала перажыць усе нягоды і цяжкасці таго жыцця. Пачуеш прыгожую песню—і душа цешыцца.

Сею-вею...

У музеі шмат тары і посуду. Вы можаце пабачыць лубку, сплеценую з саломы,якая добра служыла гаспадару: збіралі ягады, грыбы і захоўвалі яйкі.>

Прыгажуня-беларусачка

А ці ведаеце ,чым яны адрозніваюца адзін ад аднаго? Кораб—ёмістасць для захоўвання і пераноскі сыпучых прадуктаў (збожжа, мукі, круп, гароху і інш.), сплеценая з лубу, саломы, лазы. Лакальныя назвы шыян, карабан, саламянік. Вышыня 40—110, дыяметр 35—70 см. Круглы ці авальныя пераважна мелі канфігурацыю збанка, бочкі, гаршка. Часта іх рабілі з вечкам: падстаўкай служылі дно ці два саламяныя звёны або лазовы прут. Мелі добрую вентыляцыю, таму ў іх нядрэнна захоўваліся прадукты. Корабы вылучаюцца разнастайнасцю форм, прыроднай прыгажосцю матэрыялу. Пашыраны былі на большай частцы Беларусі.

Сапраўдныя гаспадары

У сціплых, працалюбівых гаспадароў у хаце заўсёды было чыста, светла, утульна. Пахла свежым хлебам, ржаной закваскай, яблыкамі, сырадоем. Нават толькі зайшоўшы ў такую хату, хацелася сесці і пагутарыць з гаспадарамі, адчуць на сабе іх ласкавасць і гасціннасць. Наогул жа, беларусы выдзяляюцца сваёй хлебасольнасцю, гасціннасцю, сардэчнасцю, шчырасцю.

Працавітыя людзі

У кузні ў мінулым праводзіліся некаторыя магічныя абрады, бо яе лічылі месцам, звязаным са звышнатурапьнымі сіламі. Напрыклад, калі хацелі разлучыць маладых, то павінны былі з іх вясельнага воза выцягнуць шворан і потым спаліць яго ў кузні; каб адвесці сурокі, таксама трэба было ісці ў кузню і кінуць у горан вастрыё сцізорыка, з якім перад гэтым выконваліся ўсялякія магічныя дзеянні.

Нашы каардынаты

Мы рады будзем, калі Вы наведаеце наш музей і пазнаёміціся са спадчынай, якая так старанна захоўваецца тут

Знайсці Вы нас можаце па наступнаму адрасу


Адрас

Віцебская воблась
211434 Полацкі раён
в. Бадзінава
вул. Лінейная, 1а (2-гі корпус)

Email:

gplvetrino@yandex.by

Тэлефон:

Телефон: 8-(0214)-45-34-81
Мобільный: 8-(033)-613-16-88
Факс: 8-(0214) 45 34 81